Ён, у прыватнасці, заявіў, што Захад выкарыстоўвае мігрантаў як спосаб стрымлівання беларускай арміі ў выпадку канфлікту з Расіяй.

«Яны, напэўна, перажываюць, што ў нас стаў меншы паток мігрантаў, бо выкарыстоўвалі гэтых людзей (мы гэта ўжо бачым) для таго, каб вырашыць свае ўнутраныя праблемы і трымаць нас у напрузе. Яны выдатна разумеюць: калі толькі Украіна паспрабуе развязаць канфлікт з Расіяй, у баку Беларусь не застанецца, таму беларускае войска трэба стрымліваць, напружваць на заходніх рубяжах» (цытата паводле тэлеграм-канала «Пул першага»).

Лукашэнка таксама сказаў, што Беларусь не бразгае зброяй.

«Мы разумеем, што такое вайна. Мы многія перажылі нягоды пасляваенных гадоў, калі голыя, распранутыя з зямлянак не маглі вылезці. Цяпер больш-менш жывем прымальна, мы не хочам ніякіх войнаў. Калі хто-небудзь хоча з намі размаўляць як з мірнымі людзьмі, — калі ласка, з сённяшняга дня. Мы гатовыя размаўляць. Але калі хтосьці да нас з мячом прыйдзе або з ружжом, у нас ёсць чым адказаць», — дадаў ён (цытата паводле тэлеграм-канала «Пула першага»).

Таксама Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ЗША і Вялікабрытанія пры ўдзеле Польшчы выношваюць планы разбурыць ЕС.

«Абстаноўка на заходняй мяжы няпростая. Вы бачыце, што гэтыя польскія мярзотнікі паехалі ўжо па краінах.

І ўчора звярнулі ўвагу, куды Маравецкі паехаў (прэм'ер-міністр Польшчы) у Вялікабрытанію. Я ўпэўнены, вось паглядзіце, на працягу года-двух яны хочуць з падачы Амерыкі разбурыць Еўрапейскі саюз», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Амерыканцам не патрэбныя партнёры, якія могуць стаць нараўне з імі. (;…) Таму я ўпэўнены, што не выпадкова выйшла Вялікабрытанія з Еўрасаюза, бо яна нічога не знайшла ў гэтым. І цяпер стаўка робіцца на Польшчу. Яны ўжо, сёй-той, пачынаюць у адкрытую заяўляць: скончацца датацыі з Еўрасаюза (мільярды даляраў еўра) — нам ЕС не патрэбны. Таму ўсё робіцца для разбурэння Еўрапейскага саюза», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0