Сёння пракурорка Жанна Баранава запрасіла пакаранне для зняволенай шматдзетнай маці — пяць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

Ёй ставяць у віну наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), ч. 1 і 2 арт. 342 (навучанне асоб для арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (дапамаганне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Вольга не прызнае віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса.

Палітзняволеную абвінавачваюць у тым ліку ў стварэнні экстрэмісцкіх фармаванняў — тэлеграм-чатаў «Ждановічы сёння», «Ждановичи 2020 — клуб любителей песен Цоя», якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі праз сем месяцаў пасля затрымання Вольгі. 

Сацыяльна-палітычны хаос і плясканне ў далоні. Што аказалася ў абвінавачванні шматдзетнай маці Вольгі Залатар