Delfi

Delfi

Ахоўнік крамы Norfa затрымаў мужчыну, які ўнёс у аўтамат па прыёме тары 20 бутэлек з налепленымі знакамі дэпазіту, а потым абналічыў атрыманы чэк на два еўра.

Мужчына не кампенсаваў нанесеную краме шкоду на два еўра. Ахоўнік выклікаў паліцыю. Тыя і высветлілі, што гэта былы дэпутат.

Пуцейкіс сказаў паліцэйскім, што ў сябе ў гаражы ён выявіў бутэлькі і вырашыў здаць іх. Ён запэўнівае, што нічога на бутэлькі не клеіў. Нават пасля размовы з паліцэйскімі Пуцейкіс не кампенсаваў нанесеную краме шкоду. Быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, прызначаная дата пасяджэння па гэтай справе.

У Літве ўжо некалькі год пры пакупцы вады, ці іншых напояў да цаны аўтаматычна дадаецца 10 еўрацэнтаў за тару. Калі на этыкетцы на бутэльцы ёсць значок (бутэлька са стрэлкай), гэта азначае, што тару можна здаць у тарамаце і атрымаць чэк, які потым абналічваецца ў касе. Сістэма ўведеная для паляпшэння стану экалогіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0