Саюз палякаў у Беларусі паведамляе, што цяпер Борыс, выглядае вельмі нездаровай. Яна мае патрэбу ў тэрміновым аглядзе доктара з выкарыстаннем ультрагукавога абсталявання. Таксама ёй трэба правесці шэраг іншых даследаванняў.

«З апісанняў знешняга выгляду Анжалікі Борыс відаць, што яна выглядае вельмі змучанай, у яе зямліста-жоўты колер скуры, што можа ўказваць на захворванні печані. Таксама ў яе інтэнсіўна выпадаюць валасы», — паведамляюць у СПБ

Вядома, што Борыс пакутуе на цяжкае захворванне страўнікава-кішачнага тракту і печані.

Інэса Тодрык-Пісальнік, блізкая знаёмая Анжалікі, успамінае, што яшчэ да арышту ў Борыс былі частыя галаўныя болі і болі ў жываце, а ў стрэсавых сітуацыях у яе выпадалі валасы.

Без медыцынскіх абследаванняў нельга сказаць, ці з’яўляецца яе слабое здароўе вынікам абвастрэння ўжо наяўных захворванняў ці гэта сімптомы новай хваробы.

Анжаліка Борыс была затрыманыя ў Гродне 23 сакавіка. Яна праходзяць па справе аб «распальванні рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкула 130 КК).

Па гэтай справе былі арыштаваныя актывісткі Саюза палякаў з Ліды, Ваўкавыска і Брэста Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава. Праз некалькі месяцаў утрымання ў СІЗА іх вызвалілі і прымусілі пакінуць Беларусь. Андрэй Пачобут, арыштаваны 25 сакавіка, працягвае знаходзіцца за кратамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0