Памер нямецкай дапамогі выклікаў іронію ў праўладных тг-каналах: «Калі падзяліць паміж бежанцамі ў ТЛЦ, выйдзе аж па 150 еўра кожнаму», ‒ піша канал АТН.

Але ж можна ўспомніць, што сярэдняя пенсія ў краіне ‒ 188 еўра на месяц, з камуналкай, лекамі, прадуктамі.

143 тыс. еўра ‒ гэта толькі дапамога нямецкай арганізацыі. 27 лістапада Шаўцоў заявіў, што беларускі бок ужо атрымаў дапамогу ад Міжнароднай федэрацыі Чырвонага Крыжа ў памеры 266 тыс. еўра.

Агулам жа, паводле Шаўцова, чакаецца, што памер дапамогі па лініі Міжнароднага Чырвонага Крыжа для мігрантаў складзе каля 6 млн еўра.

«Пра канчатковую лічбу пакуль казаць рана. Абвешчаны надзвычайны заклік па зборы сродкаў», ‒ дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка ацаніў выдаткі Беларусі на дапамогу мігрантам у $12,6 млн.

«Мы тры дні таму палічылі: мы выдаткавалі на ўсе гэтыя мерапрыемствы [дапамогу мігрантам] $12,6 млн. Яны Чырвонаму Крыжу нашаму пералічылі $260 000. Разумееце, такія мярзотнікі», — заявіў Лукашэнка 26 лістапада.

$12,6 млн ‒ грошы, што беларускі бок нібыта выдаткаваў на мігрантаў. Умоўнай тысячы беларускіх пенсіянераў (магчыма, столькі мігрантаў знаходзіцца цяпер на мяжы) гэтага хапіла б амаль на пяць гадоў пенсіі.

То-бок Лукашэнка ў 12,6 млн долараў ацаніў 3 тыдні мігранцкага лагера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0