Груз вярнулі, таму што ў дачыненні да завода ўведзеныя санкцыі ЕС на продаж і пастаўкі тавараў. Груз запчастак вагой амаль 15 тон павінен быў адправіцца ў Боснію і Герцагавіну. Яго праверылі на пункце памежнага кантролю Медзінінкай, кошт грузу — больш за 214 тысяч даляраў ЗША.

У верасні праз Клайпедскі порт не дазволілі вывезці яшчэ адзін груз беларускага акцыянернага таварыства — 18 кантэйнераў з запчасткамі для чатырох самазвалаў, тады груз павінен быў адправіцца ў Чылі.

Беларускі вытворца аўтамабіляў «БелАЗ» у чэрвені гэтага года быў уключаны ў чацвёрты пакет санкцый ЕС.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?