Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Перапіс насельніцтва ва Украіне будзе праведзены ў супрацоўніцтве з амерыканскай тэхналагічнай кампаніяй Apple. Пра гэта паведаміў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў Twitter.
«Ганаруся тым, што Украіна стане другой краінай у свеце, якая правядзе перапіс насельніцтва ў супрацоўніцтве з Apple», — сказаў ён.
30 лістапада быў падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам лічбавай трансфармацыі Украіны і Apple.
Афіцыйны перапіс насельніцтва Украіны павінен адбыцца ў 2023 годзе, а апошні раз перапіс праводзілі яшчэ ў 2001 годзе.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ