Лукашэнка зноў прыгразіў наступствамі, калі Польшча зачыніць мяжу. «Слухайце, калі мяне будуць душыць палякі ці яшчэ нейкія там, я буду глядзець на нейкія кантракты? Кіньце вы, пра што вы кажаце?» — сказаў ён.

На ўдакладняючае пытанне, ці сур'ёзна ён пра гэта кажа, Лукашэнка адказаў: «Вядома, сур'ёзна».

«Палякі вырашылі зачыніць нам мяжу з Беларуссю. Добра, зачыняйце. Мы не вельмі часта ездзім у ЕС. Наш інтарэс сёння ў Расіі, Кітаі і на ўсходзе больш за ўсё. А калі я зачыню? Што будзе з гэтым патокам тады, які ў асноўным у Расію, Кітай ідзе праз нас?» — спытаў Лукашэнка.

Па яго словах, у Расіі з Украінай паўднёвая мяжа зачыненая, значыць, яны праз Украіну не пройдуць, праз «Прыбалтыку нам на плячах насіць — дарог няма».

«Таму перш чым рабіць з іх боку заявы, трэба мазгі свае курыныя ўзяць у рукі і падумаць, што ты бразгаеш», — сказаў ён.

Лукашэнка прапанаваў польскаму боку зачыніць мяжу і паглядзець, хто атрымае больш шкоды ад гэтага. «Каму ты ў шкоду зачыніш? Сам сабе? А потым, ты зачыніш… Тады вы падумайце, як вы будзеце купляць энерганосьбіты ў Расіі», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0