Пра гэта заявіў журналістам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у сераду, каментуючы ТАСС заяву Аляксандра Лукашэнкі.

«Для гэтага не трэба нічога рабіць. Ніякіх законаў прымаць не трэба. У Беларусі не проста дыпламатычныя адносіны з РФ, а саюзніцкія адносіны. Але нават і для краін, у якіх няма такога фармату адносін з РФ, не патрабуецца ніякіх спецыяльных заканадаўчых актаў прымаць.

Калі гэтая краіна ўзаемадзейнічае з намі, яна аўтаматычна павінна прызнаваць, што Расія мае сваю тэрыторыю, на якую распаўсюджваюцца паўнамоцтвы таго ўрада, кіраўніцтва, якое ў Расіі існуе.

Калі камусьці там гэта было не да канца зразумелае, то прэзідэнт Лукашэнка ясна сказаў, што Крым — частка Расіі дэ-факта і дэ-юрэ. Дэ-факта — быў заўсёды, а дэ-юрэ — стаў пасля рэферэндуму ў 2014 годзе», — сказаў ён, адказваючы на пытанне пра тое, што трэба зрабіць, каб Мінск фармалізаваў прызнанне Крыма.

Лукашэнка ў інтэрв'ю прапагандысту Кісялёву прызнаў Крым расійскім. Што ён раней казаў пра паўвостраў?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0