Карэспандэнт «Свабоды» сустрэўся з Алай Міхеевай, загадчыцай медчасткі мінскага следчага ізалятара, дзе знаходзіцца Мікалай Аўтуховіч.

«Пачуваецца ён усё лепш. За апошні тыдзень набраў 3 кілаграмы, ужо пачаў есці турэмныя кашы. Сёння возьмем у яго аналізы і будзем вырашаць, ці можна яго пераводзіць у агульную камеру», — сказала Ала Міхеева.

Нагадаем, прадпрымальнік з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч галадаў на знак пратэсту з 16 красавіка па 16 ліпеня. За час галадоўкі, паводле адваката Паўла Сапелкі, Аўтуховіч схуднеў больш як на 35 кілаграмаў. Аўтуховіча абвінавачваюць у падпале дома міліцыянта і падазраюць у тэрарызме. Прадпрымальнік сваёй віны не прызнае і дамагаецца як найхутчэйшай перадачы справы ў суд, дзе спадзяецца даказаць сваю невінаватасць.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0