«ЕС выразна даў зразумець, што спробы падарваць наш Саюз толькі ўмацуюць нашу салідарнасць. Сёння мы даём жывую праяву гэтай салідарнасці: у выглядзе набору часовых і выключных мер, якія дадуць Латвіі, Літве і Польшчы сродкі, неабходныя для таго, каб рэагаваць на гэтыя надзвычайныя абставіны, кантраляваным і хуткім чынам, і дзейнічаць ва ўмовах прававой вызначанасці», — заявіў віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Маргарыціс Схінас, прадстаўляючы прапанову.

Мяркуецца, што прапанаваныя меры будуць прымяняцца на працягу 6 месяцаў, калі яны не будуць падоўжаныя або адмененыя, і будуць тычыцца грамадзян краін — не членаў ЕС, якія незаконна прыбылі туды з тэрыторыі Беларусі, або знаходзяцца паблізу мяжы, або прыбылі да пунктаў перасячэння на мяжы.

Тры дзяржавы-члены могуць прымяняць спрошчаныя і больш хуткія нацыянальныя працэдуры для вяртання людзей, чые хадайніцтвы аб міжнароднай абароне былі адхіленыя.

Акрамя таго, Еўракамісія прапануе краінам практычную падтрымку.

Каб прапанова Еўракамісіі набыла моц, Рада ЕС павінна ўхваліць рашэнне пасля кансультацыі з Еўрапейскім парламентам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0