На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Здарэнне адбылося каля 7.55 каля Лашанаў. Кіроўца «Опеля» рухаўся ў напрамку Мінска, аўтамабіль занесла, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем «ГАЗ».
Пасля з гэтымі машынамі сутыкнуліся два «Фальксвагены».
У бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі дастаўленыя 5 чалавек, 3 пасажыры і кіроўца «Опеля», а таксама кіроўца «Фольксавагена».
Як паведамляе ДАІ, на аўтамабілі «Опель» устаноўленыя ўсесезонные шыны рознага малюнку пратэктара, які моцна зношаны.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ