Сайт прэзідэнта Літвы

Сайт прэзідэнта Літвы

У дакуменце лідары трох краін заявілі аб «далейшай агрэсіі супраць Украіны» з боку Расіі. Таксама яны звярнуліся да расійскага боку з заклікам да дээскалацыі з дапамогай «вываду сваіх войскаў з украінскіх межаў і часова акупаваных тэрыторый», паведамляе РБК.

Наўседа, Дуда і Зяленскі зноў заявілі аб занепакоенасці з-за расійскага газаправода «Паўночны паток — 2» і назвалі праект пагрозай для еўрапейскай бяспекі. Прэзідэнты дамовіліся супрацьстаяць «манапалізацыі Еўрапейскага газавага рынку Расіяй, якая выкарыстоўвае энергетыку як геапалітычны інструмент».

Прэзідэнты 2 снежня правялі сустрэчу па відэасувязі ў фармаце «Люблінскага трыкутніка», адзначаецца на сайце кіраўніка Польшчы. Міністры замежных спраў трох краін падпісалі дэкларацыю аб яго стварэнні ў ліпені 2020 года. У ёй бакі выказалі намер паглыбляць і пашыраць супрацоўніцтва па лініі ўзброеных сіл і ў частцы барацьбы з каранавірусам, а таксама падтрымліваць ўступленне Украіны ў НАТА і ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0