Фота depositphotos.com

Фота depositphotos.com

«Наша любімая гісторыя пра ваду. Кліентка адмовілася плаціць, бо на яе думку, клінерка выкарыстоўвала занадта шмат вады падчас уборкі - а дакладней 40 кубаметраў. Так, 40 тысяч літраў вады. Гэта як прыкладна 280 разоў прыняць ванную. Немагчыма? Але аплату за замову мы так і не атрымалі».

«Кліентка папрасіла памяняць спосаб аплаты на картай анлайн, у яе не было наяўных грошай. Калі мы даслалі ёй спасылку на аплату картай, яна заявіла, што мы выкрадзем дадзеныя яе карты і ўсе грошы на ёй. Ок, але што рабіць? Яна паабяцала, што ў бліжэйшы час прывязе наяўныя грошы ў офіс. Раз на месяц мы пытаемся, калі ж гэта адбудзецца і заўжды атрымліваем адказ, што ў бліжэйшы час. Чакаем і верым».

«Кліентка не аплачвала ўборку некалькі месяцаў, не адказвала на званкі і мэйлы, але раптам адказала. Аказалася, што тады ёй не спадабалася, як прыбралі адкрыты балкон. Не, вядома дрэнную адзнаку пасля ўборкі яна не ставіла і не, вядома, не тэлефанавала і не звязвалася з намі. Мы павінны былі здагадацца, што дрэнна прыбралі балкон. Аплаты не будзе».

«Кліент паведаміў: ён лічыць, што кошт уборкі завышаны ў два разы. Проста таму, што паслуга не павінна столькі каштаваць, кошт на сайце яго не збянтэжыў. Мы звязаліся з ім і кліент папрасіў яшчэ і вярнуць палову. Ці ў адваротным выпадку ён заявіць банку, што паслуга не адбылася ўвогуле. І вось ужо некалькі месяцаў мы разбіраемся, ці была ўборка ці ўсё ж яна проста павінна каштаваць у два разы менш. Грошы, вядома, заблакаваныя пакуль ідзе банкаўскае расследаванне».

«Пастаянная кліентка на развітанне перад пераездам у іншую краіну вырашыла замовіць уборку. А пасля прама заявіла: ой, я з'ехала, давайце ўборка будзе бясплатнай, бо што вы мне зробіце, вылічыце па айпі?

Вылічылі па банкаўскай карце і папрасілі не даводзіць да заявы ў мясцовую паліцыю.

Невядома, што б дала такая заява, але аплату праз некалькі тыдняў мы атрымалі».

«Пра тое, што мы не зможам прыбраць без вады і электрычнасці мы пішам дакладна — але гэта ж не нагода аплачваць час клінераў, якія ў 7 раніцы прыехалі за горад, у дом, дзе няма ані электрычнасці, ані вады. Кліент думаў, што мы прыедзем са сваёй вадой».

«Жыў-быў у Мінску брытанец, які заказваў у нас уборку 2 гады. Да яго хадзіла адна і тая ж супрацоўніца. І калі ён з'яжджаў, то пакінуў ёй рэчы (мікрахвалёўку, прас…) Гаспадыня кватэры, якую ён здымаў, ведала, што рэчы той у Брытанію не павязе і мела на іх віды.

Карацей, абвінавацілі нас у крадзяжы — хоць Джон пацвердзіў, што рэчы аддаў добраахвотна, маёмасць яго, але ўладальніца кватэры была непахісная. Рэчы прасіла вярнуць, абяцала заяву ў міліцыю, тэлефанавала і лаялася, напісала шмат водгукаў і лістоў з пагрозамі».

«Ад кліента сышла жонка, ён гаруе. І яму тэрмінова патрэбная дапамога ва ўборцы і прасаванні, бо ён ніколі гэтага не рабіў і наогул ён гаруе. (Так, вось такое гендэрнае размеркаванне роляў).

Але пасля ўборкі мы доўгі час не маглі атрымаць аплату - бо кліент, як было сказана, гаруе…і ніяк не мог сабрацца з сіламі і заплаціць».

Пры ўсіх гэтых казусах, кампанія адзначае: насамрэч у нас выдатныя кліенты і гэтыя некалькі гісторый мы збіралі 5 гадоў у 4 краінах і 5 гарадах, дзе працуе наша платформа. Мы робім каля 6 тысяч уборак штомесяц і такія (часам пацешныя) гісторыі здараюцца ўсяго з 2-3 кліентамі ў месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0