Урад сфармуе або правая кааліцыя, або камуністы ў хаўрусе з адной з апазіцыйных партый.
Па выніках падліку 98% галасоў лідзіруе кіраўнічая Партыя камуністаў з 45% галасоў. Гэта амаль на 4,5% меней, чым на красавіцкіх выбарах.
А вось чатыры апазіцыйныя партыі, што праходзяць у парламент, рэзка палепшылі свае пазіцыі. Ліберальна-дэмакратычная партыя набірае 16,5%, Ліберальная - 14,5% галасоў. Альянс «Наша Малдова» - 8%. Упершыню ў парламент праходзіць цэнтрысцкая Дэмакратычная партыя з 12%.
Менавіта поспех Дэмакратаў рэзка змяніў расклад сілаў. На чале дэмакратаў стаць экс-спікер парламенту камуніст Марыян Лупу, што пасля красавіцкіх выбараў перайшоў у апазіцыю.
Камуністы атрымліваюць у парламенце 48 месцаў з 101. У папярэднім яны мелі 60 месцаў. Цяпер яны здольныя сфармаваць урад і выбраць прэзідэнта толькі ў саюзе з Дэмакратычнай партыяй.