Getty Images

Getty Images

Альпініст, яго імя не называецца, знайшоў металічную скрынку на ледніку на гары Манблан у 2013 годзе. На пакеціках з каштоўнасцямі можна было прачытаць надпіс «Зроблена ў Індыі», таму французскія ўлады меркавалі, што яны належалі камусьці з пасажыраў індыйскага лайнера, які разбіўся на Манблане больш чым паўстагоддзя таму.

Альпініст сумленна, як належыць па французскіх законах, аднёс знаходку ў паліцыю і да гэтага часу чакаў, ці знойдуцца сваякі ўладальніка каштоўнасцяў.

Але яны не знайшліся, і цяпер, па прашэсці васьмі гадоў, улады камуны Шамані, дзе знаходзіцца Манблан, згодна з законам, падзялілі з альпіністам каштоўнасці напалову. Кожная палова каштуе прыкладна 150 тысяч еўра. Мэр Шамані Эрык Фурнье, распавёўшы пра гэта агенцтву Франс-Прэс, яшчэ раз пахваліў альпініста за законапаслухмянасць.

На Манблане ў мінулым стагоддзі разбіліся два індыйскія лайнеры. У крушэнні ў 1950 годзе загінулі 48 чалавек, у крушэнні 1966 года — 117 чалавек.

Французскія ўлады мяркуюць, што каштоўнасці вёз з сабой пасажыр другога лайнера, які ляцеў з Бамбея (цяпер Мумбаі) у Нью-Ёрк.

Пасля тых двух крушэнняў альпіністы многія гады час ад часу знаходзілі на Манблане рэшткі багажу і чалавечыя парэшткі.

У 2012 годзе на схілах гары быў знойдзены мяшок з дыпламатычнай поштай з Індыі. У ім былі газеты 1966 года, календары і прыватны ліст.

У авіякатастрофе 1966 года загінуў сярод іншых бацька індыйскай ядзернай праграмы Хамі Джэхангір Баба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0