Пра гэта ў панядзелак паведаміла Agence France-Presse.

Паведамляецца, што гэта прысуд толькі паводле аднаго артыкула.

***

1 лютага 2021 года м'янманскія вайскоўцы зладзілі пераварот і абвясцілі пра ўвядзенне надзвычайнага становішча тэрмінам на год і зняццё кіраўніцтва краіны, уключаючы прэзідэнта Він М'іна і дзяржаўнаую дарадцу Аун Сан Су Чжы. Прадстаўнікі войска патлумачылі гэта маштабнымі фальсіфікацыямі, якімі, як яны сцвярджаюць, суправаджаліся усеагульныя парламенцкія выбары, якія прайшлі ў лістападзе 2020 года, на якіх зноў перамагла Су Чжы.

Тады хунта абвінаваціла Су Чжы ў парушэнні дзяржаўнай таямніцы, нелегальным увозе партатыўнай прыёмаперадавальнай тэхнікі, выкарыстанні гэтай апаратуры без дзяржаўнай рэгістрацыі, парушэнні рэжыму надзвычайнага становішча і атрыманні хабару. Яе арыштавалі 1 лютага наўпрост у кабінеце, з таго моманту да суда яе ніхто не бачыў.

Су Чжы ў 1988 годзе вярнулася з Брытаніі ў М'янму і ўзначаліла апазіцыю, 15 гадоў правяла пад хатнім арыштам. У 1991-м ёй была прысуджаная Нобелеўская прэмія міру. Была дзярждарадцай М'янмы з 2016 па люты 2021 года.

Чытайце:

М’янма: што адбываецца, калі сілавікі робяцца ўладнай кастай

Віктар Марціновіч: Як канчаецца дэмакратыя. Урокі М’янмы

Мільёны людзей далучыліся да ўсеагульнай забастоўкі ў М'янме

У М'янме падчас пратэстаў за адзін дзень забілі больш за 100 чалавек. Сярод ахвяраў ёсць дзеці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0