Каля 7:30 у пятніцу да дзяўчыны прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, правялі ператрус і павезлі на допыт. Юля адмовілася даваць паказанні без адваката. Потым яе перавезлі ў Ленінскае РУУС, дзе на яе склалі пратакол паводле артыкула 19.1 КаАП (Дробнае хуліганства). Гацура-Яворская адзначае, што згодна з паказаннямі сведкамі і пратаколам, Юлія нібыта сама прыйшла ў РУУС, дзе пачала «паводзіць сябе агрэсіўна і задзірліва, гучна крычаць, нецэнзурна лаяцца».

Акрамя гэтага, рапарт быў датаваны 13 снежня, таму суд зрабіў перапынак, каб выправілі памылкі. Сёння над Сяменчанка ў судзе Ленінскага раёна адбыўся суд. Вынік — 14 сутак арышту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?