Глеб будзе выступаць пад 23-м нумарам, bild.de
28-гадовы беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб прыняў рашэнне вярнуцца ў нямецкі «Штутгарт», за які ён выступаў з 2000 па 2005 год.
«Барселона» аддае Глеба ў арэнду тэрмінам на дзесяць месяцаў без права далейшага выкупу, паведамляе football.by
У сераду Глеб прайшоў медыцынскае абследаванне, а сёння, мяркуецца, падпіша кантракт.
Нагадаем, што раней паведамлялася, што беларус будзе аддадзены ў арэнду міланскаму «Інтэру». Ён меўся стаць звяном у пераходзе ў «Барсу» шведа Златана Ібрагімавіча, а ў «Інтэр» адправіліся б камерунец Самюэль Это’О, Глеб і 46 мільёнаў еўра. Але перамовы агента Глеба Мікалая Шпілеўскага з кіраўніцтвам «нерадзуры» ні да чога не прывялі.
Падчас выступаў за «Штутгарт» быў адным з лідэраў каманды, згуляў 137 матчаў, забіў 13 галоў. Затым Глеб тры сезоны правёў у лонданскім «Арсенале», летам 2008 г. перайшоў у «Барселону», але не здолеў замацавацца ў асноўным складзе найлепшай на сёння камандзе кантынента.
***
1 жніўня «Штутгарт» распачне сезон матчам на Кубак Нямеччыны гульнёй з клубам «Рэгіянальнай лігі - Поўдзень» клубам «Зонненгоф».
Чэмпіянат Нямеччыны стартуе 7 жніўня.
У першым туры «Штутгарт» наведацца ў госці да чэмпіёна краіны «Вольфсбурга», 15 жніўня згуляе дома з дэбютантам бундэслігі «Фрайбургам», за які гэтай зімой - вясной гуляў Віталь Радзівонаў.
Возьме «Штутгарт» удзел у плей-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў (18-19, 25-26 жніўня).
У мінулым сезоне клуб заняў 3-е месца, у сезоне 2006/2007 выйграў бундэслігу.