У Раду паступаюць шматлікія скаргі на стварэнне адзінага міграцыйнага цэнтра ў вёсцы Сахарава ў Новай Маскве. «Асаблівае раздражненне» у жыхароў Масквы выклікаюць надпісы на ўказальніках бліжэйшых станцый метро, зробленыя на ўзбекскай і таджыкскай.

Фадзееў папрасіў Сабяніна разгледзець скаргі жыхароў і праінфармаваць яго аб прынятых мерах.

Надпісы на таджыкскай і ўзбекскай мовах з'явіліся ў верасні на ўказальніках на станцыях «Прокшына» і «Лесапаркавая», ад якіх ходзяць аўтобусы да міграцыйнага цэнтра. Гэта рабілі для зручнасці мігрантаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?