«Я разумею, што гэтае рашэнне многім можа не спадабацца, але спадзяюся, што ўсе зразумеюць прычыны, па якіх яно прынятае. Гэта няпростае рашэнне, але мы вельмі сур'ёзна ставімся да бяспекі кожнага. Дзякуй за ваша разуменне», — гаворыцца ў лісце.

Тэйн Лімэн — амерыканец, працуе ў Wargaming з 2015 года. Узначальваў глабальны паблішынг Wargaming America, быў выканаўчым прадзюсарам World of Tanks PC. З 2018 года кіруе мінскай студыяй WG Mobile.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?