Паведамляецца, што мінчук і раней затрыманыя мужчыны 43 і 36 гадоў у сакавіку гэтага года нібыта пашкодзілі машыну суддзі аднаго з судоў Мінскай вобласці: аблілі аўтамабіль фарбай і прабілі чатыры колы.

Следчы камітэт адзначае, што да ўступлення ў закрыты чат фігуранты пазнаёміліся на дваровых чаяваннях.

Затрыманы мінчанін працуе таксістам. Яго дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 290-4 КК («Удзел у арганізацыі, створанай для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці») і ч. 1 арт. 359 КК («Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага дзеяча»). Мужчыну ўзялі пад варту.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?