У Мінску кіроўца паехаў на чырвоны сігнал, збіў веласіпедыста і знёс каляску з 3-гадовым дзіцем
Як паведамляе ДАІ Мінска, сёння прыкладна ў 17:50 30-гадовы кіроўца аўтамабіля Ford рухаўся па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Каліноўскага ў напрамку вуліцы Валгаградскай.
Праязджаючы пешаходны пераход на чырвоны сігнал святлафора, ён наехаў на 24-гадовага веласіпедыста, а таксама на 3-гадовую дзяўчынку, якая знаходзілася ў дзіцячай калясцы.
Мама, якая ішла разам з дзіцем, не пацярпела. Пешаходы пераходзілі на зялёнае святло.
Дзіця і веласіпедыст атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, іх шпіталізавалі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ