Паслязаўтра адбудзецца жнівень, як цуд нечаканы,
    І аздобіць на золку празрыстай расою траву,
    Захавае зямлю ад прадвосеньскіх першых туманаў
    І напоўніць зярнятамі чорнымі спелы кавун.
    Ліпень доўга смяяўся: то ветрам нагоніць залеву,
    То спякотаю з глебы апошнія кроплі збярэ...
    Толькі веру, цяпер гэта пройдзе, мая каралева,
    Будзе жнівень - з табою сустрэцца змагу ў рэшце рэшт.
    «Жнівень будзе», - я зноў паўтараю. Ён прыйдзе, паўстане -
    Месяц жоўтых світанкаў, пяшчотнай азёрнай вады...
    Хай жа ён падаруе адвечную радасць кахання,
    Каб яна заставалася з намі заўжды. Назаўжды!

Аляксей Арцёмаў, Тула

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0