DW

У канцы ліпеня 2021 г. Саўмін увёў абавязковае пламбаванне аўтагрузаў, якія ўвозяцца з тэрыторыі Літвы. Цана пломбы падрасла да 5 базавых велічынь.

І вось цяпер пламбаванне ахапіла грузы, якія паступаюць з тэрыторыі Польшчы. Цана пломбы для транзітных грузаў з Літвы і Польшчы вырасла да 10 базавых.

Цікава, што ўлетку літоўскім перавозчыкам далі месяц на падрыхтоўку да зменаў. А цяпер адпаведная пастанова набывае сілу за дзень: апублікавалі 8 снежня, уступае 9-га.

Такім чынам, цяпер транзітныя грузы з Літвы і Польшчы абкладаюцца аброкам у 10 БВ на машыну. 

Ці шмат гэта дасць беларускаму бюджэту? Па інфармацыі Мытнага камітэта, за 2020 г. «праз мытную мяжу ЕАЭС у Беларусь праехала больш як 2,3 млн грузавых аўтамабіляў, або каля 6,5 тыс. грузавікоў штодзень».

Калі навігацыйнымі пломбамі ахапіць мяжу з Украінай і Латвіяй, то выходзіць да 667 млн руб даходаў (2,3 млн × 10 × 29 руб).

З 2022 г. памер базавай велічыні плануюць падняць да 31 руб.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?