Падчас мытнага агляду ў аэрапорце ў яе асабістых рэчах знайшлі 2,5 грама канабісу. У жанчыны быў на яго медыцынскі дазвол, але ў Беларусі гэтая папера не мае сілы, піша «Радыё Свабода».

Ізраільскія СМІ апублікавалі ліст з СІЗА Маі Райтэн. Жанчына просіць пакласці канец пакутам яе і сям’і.

«Я не магу больш заставацца тут, я не працягну доўга, — цытуе ліст ізраільскі сайт. — Я адрэзаная ад любых зносін з навакольным светам».

Жанчына знаходзіцца ў адной камеры з трыма суседкамі. Ніхто з іх не ведае англійскай, таму Маі няма з кім нават пагаварыць. Яна таксама расказала аб праблемах са здароўем — кожны дзень ёй робяць укол, аднак беларускія лекі не дапамагаюць ад некалькіх хранічных хвароб, а ізраільскіх — няма.

Жанчына звярнулася да ізраільскіх чыноўнікаў з просьбай дапамагчы вызваліць яе. Яна заклікала іх «дзейнічаць з усёй энэргіяй, каб пакласці канец гэтаму пеклу», праз якое яна праходзіць у СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0