Пра гэта Еўрарадыё паведаміў брат журналіста Аляксандр Сацук, які ўзяў на сябе функцыі галоўнага рэдактара сайта. Сам Аляксандр знаходзіцца ў Польшчы.

Дома ў Сяргея Сацука прайшоў ператрус, у яго забралі тэлефоны і ноўтбукі. 

«За некалькі дзён да таго «Ежедневник» пачаў праект пра беларускіх «тэрарыстаў». Магчыма, новы ціск на партал звязаны менавіта з гэтым. А магчыма, проста прыйшла чарга», — кажа Аляксандр Сацук.