Настасся Касцюгова напісала ў Твітары:

«Сёння памёр мой дзядуля, і ў яго фактычна няма сваякоў, якія могуць яго пахаваць. Маці ў турме, я ў эміграцыі, бабуля памерла, яго сын, мой дзядзька, таксама памёр даўно. Мой бацька памірае ад раку, і ў мяне пачынаюць заканчвацца сваякі, з якімі я магу пагаварыць».

Палітолага Валерыю Касцюгову, рэдактарку сайта «Наше мнение», затрымалі 30 чэрвеня. На яе завялі крымінальную справу па першай частцы 357-га артыкула («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»), 6-й частцы 16-га артыкула («Саўдзел у злачынстве») і 3-й частцы 361-га артыкула («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду знешняй бяспецы Беларусі, яе сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспецы і абараназдольнасці»).

Дэталі справы не разгалошваюцца, адвакат пад падпіскай аб невыдаванні

«Адзінае, пра што я магу даведацца, гэта пра дату суда, — кажа дачка палітзняволенай Настасся Касцюгова. — Але пакуль пра суд гаворкі няма».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?