За ўвесь перыяд працы ананімнага кабінета вакцынацыі прышчэпкі ад кавіду атрымалі 1420 чалавек. У тым ліку 202 медработнікі, 107 дзяржслужбоўцаў, 370 педагогаў, 20 прадпрымальнікаў, 65 вайскоўцаў, а таксама 134 чалавекі, якія не прышчапляліся з-за прыналежнасці да пэўных рэлігійных груп.

Усе гэтыя людзі мелі падроблены сертыфікат.

Ананімны цэнтр вакцынацыі ва Ужгарадзе пачаў працаваць 17 лістапада. Ініцыятыву ўвялі для асоб, якія набылі фэйкавыя сертыфікаты або не жадаюць расказваць аб сваёй вакцынацыі па рэлігійных або сямейных прычынах. Наведвальнікі маглі сказаць любы псеўданім работнікам цэнтра, каб не баяцца пакарання за набыццё фэйкавых дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0