Працягваецца набор на бакалаўрскую праграму «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту ў Вільні.

Як паведаміў 27 ліпеня прарэктар ЕГУ Аляксандр Калбаска, на 1 курсе гісторыкаў (на 15 вакансій) будзе пяць бясплатных месцаў.

Таксама з другога семестра плануюцца зніжкі коштаў адукацыі для тых, хто будзе вучыцца платна.

Апроч таго прафесар Нью‑Ёркскага універсітэту сп. Ала Орса‑Рамана паведаміла пра выдзяленне чатырох дадатковых стыпендый (па 120 даляраў ЗША) для гісторыкаў‑першакурснікаў ЕГУ.

Карыстайцеся з магчымасці атрымаць еўрапейскую адукацыю! Прыём заяваў на 1 курс праграмы «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» заканчваецца 20 жніўня.

Чакаем вас у Вільні!

ehu.lt

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0