Чарнігаўскае ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Украіны патрабуе ад прэзідэнта Віктара Юшчанкі і прэм’ер‑міністра Юліі Цімашэнкі выдзялення 11,1 мільёна грыўняў дзеля прадухілення адыходу да Беларусі 660 гектараў землі з‑за зменаў рэчышча Дняпра каля пасёлка Любеч Рэпкінскага раёну Чарнігаўскай вобласці.

Пра гэта «Украінскім навінам» паведаміў прадстаўнік упраўлення міністэрства ў Чарнігаўскай вобласці.

Паводле ягоных словаў, мясцовае ўпраўленне падрыхтавала адпаведны зварот, а губернатар вобласці Уладзімір Хаціненка яго падпісаў.

Прадстаўнік МНС паведаміў, што з‑за інтэнсіўнага разбурэння берагавой паласы Дняпра цягам красавіка‑ліпеня была размыта грунтова‑гравіевая дарога, што праходзіла між ракой і возерам Сымпаль на ўчастке 300 метраў у раёне Любеча. Днепр злучыўся з вярхоўем в. Сымпаль і дняпроўская вада перацякае праз сістэму пойменных азёраў у глыб поймы.

Рака адрэзала каля 660 га земляў Любечскага пасялковага савету, што пагражае адыходам іх да Беларусі і зменай лініі дзяржаўнай мяжы.

На сённяшні момант з усёй суммы ў 11,1 мільёнаў у бюджэце прадугледжана толькі 0,1 мільена. А страта земляў будзе каштаваць Украіне 68 мільёнаў, падкрэсліў прадстаўнік МНС.

ukranews.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0