Мінздароўя: За суткі 1738 выпадкаў кавіду
Мінздароўя паведамляе, што за мінулыя суткі зафіксавана 1738 выпадкаў заражэння каранавірусам, а выпісаныя 2115 чалавек.
Учора паведамлялася пра 1756 выпадкаў. З пачатку пандэміі зафіксаваны 669 631 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 659 224.
За мінулыя суткі памерлі 17 чалавек (за ўвесь час — 5 227), выкананыя 26 322 тэсты.
\
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ