Меч знайшлі на месцы пахавання яшчэ ў 2015 годзе, аднак толькі цяпер, пасля экспертыз, археолагі прыйшлі да высновы, што гэты тып зброі звязаны з ІХ стагоддзем.

Рэнтген паказаў, што рукаятка мае вытанчаныя ўзоры, якія цяжка разгледзець з-за іржы.

Археолагі з каманды AOC Archaeology, якія даследавалі меч, сказалі, што ён можа «расказаць шмат гісторый».

Знайшлі таксама футарал для гэтага мяча. Археолагі спадзяюцца даведацца яшчэ больш інфармацыі.

Каб захаваць меч як мага лепш, яны паднялі яго разам з пластом глебы і ў такім выглядзе транспартавалі ў лабараторыю, дзе працягнулі даследаванні.

«Ён такі далікатны, што мы нават не ведаем, як выглядае яго ніжняя частка, але мы абавязкова даведаемся больш у наступныя месяцы», — кажуць археолагі.

Падчас раскопак паблізу знайшлі яшчэ шмат чаго, у тым ліку доказы рэдкага пахавання лодкі вікінгаў, а таксама другую магілу са зброяй, дзе ляжаў і меч.

Археолагі кажуць, што гэтыя магілы могуць быць пахаваннямі першага пакалення нарвежскіх пасяленцаў на Аркнейскіх астравах.

У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА