Адзін з найбуйнейшых беларускіх бізнэсмэнаў Юры Чыж звярнуў увагу на фармацэўтычны бізнэс. Зараз ён валодае кампаніяй «Трайпл», рэстаранам «Ракаўскі бровар», гарналыжным комплексам «Лагойск», крамай «Том Тэйлар», футбольным клубам «Дынама» (Мінск).

Цяпер у Чыжа з'явіцца і фармацэўтычны бізнэс.

На заводзе, што будуецца ў Лагойску, будзе працаваць кампанія «Трайплфарм».
Прадпрыемства мае спецыялізавацца на вытворчасці антыбіётыкаў трэцяга і чацвёртага пакаленняў. Плануецца, што працу там атрымаюць 45 чалавек.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?