Міністэрства ўнутраных спраў Расіі раней заявіла аб «пажыццёвай» забароне для коміка на знаходжанне ў краіне, але Ідрак аспрэчыў забарону. Цяпер паліцыя павінна прыняць новае рашэнне, з разумным тэрмінам «непажаданасці» Мірзалізадэ (гэта значыць, да якога часу ён не зможа прыехаць у Расію).

У канцы жніўня МУС Расіі пажыццёва забараніла ўезд артысту. На думку паліцыі, у сваім публічным выступе Мірзалізадэ дапусціў выразы, якія распальваюць варожасць і нянавісць у дачыненні да асоб рускай нацыянальнасці.

Сам Ідрак Мірзалізадэ нарадзіўся ў Азербайджане (паводле нацыянальнасці ён талыш), але вырас у Беларусі, скончыў універсітэт. Пашпарт у яго беларускі. Пасля вучобы ён пераехаў у Маскву, дзе зрабіў кар'еру ў камедыйных шоу і стэндапе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0