Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 31 ліпеня, у Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі па Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы з пераходам на паўночна‑заходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°C, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях да плюс 18°C,

днём плюс 21—27°C, па паўднёвым усходзе да плюс 29°C.

У Мінску 31 ліпеня пераменная воблачнасць. Ноччу без ападкаў, у другой палове дня кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы з пераходам на паўночна‑заходні 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°C, днём плюс 25—27°C.

У наступныя двое сутак, 1—2 жніўня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 1 жніўня пераважна без ападкаў, толькі ноччу ва ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўночна‑заходні, паўночны 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—15°C, па паўднёвым усходзе да плюс 17°C,

днём плюс 20—27°C.

2 жніўня ў Беларусі пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°C,

днём плюс 22—27°C, па Брэсцкай вобласці да плюс 29°C.

У Мінску 1 жніўня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°C,

днём плюс 22—24°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0