Серыя А стартуе сёлета 23 жніўня.
Адкрывае сезон матч у Мілане паміж чэмпіёнам краіны «Інтэрам» і дэбютантам Серыі А «Бары». За навічкоў выступае форвард беларускай зборнай Віталь Кутузаў.
«Кальяры», у складзе якога заяўлены беларус Міхаіл Сівакоў, у першым туры згуляе ў гасцях з «Ліворна».
***
У 2‑м туры, 30 жніўня, «Бары» згуляе дома з «Балоньяй», а «Кальяры» — са «Сьенай».
З «Інтэрам» «Кальяры» згуляе 20 верасня на сваім полі (гэхта будзе матч 4‑га тура)
А вось у 5‑м туры, 23 верасня, «Бары» і «Кальяры» згуляюць міжсабой.
27 верасня «Бары» зноў адправіцца ў Мілан, гэтым разам на матч з аднайменнай камандай.
Менавіта ў «Мілан» Віталь Кутузаў перайшоў з БАТЭ ў 2001 г. Але згуляў за «роса‑неры» толькі два матчы. Потым былі «Спортынг» (Лісабон), «Авеліна», «Сампдорыя», «Парма», «Піза».
0
0
0
0
0
0