Такім чынам мясцовы аператар лічбавага тэлебачання спрабуе прыцягнуць гледачоў.

Мясцовая прыватная медыякампанія «Вараг» пачала прапаноўваць пінчукам тэлебачанне ў лічбавым фармаце. Кампанія сфармавала некалькі пакетаў праграм для продажу абанентам. Аднак з‑за заканадаўчых абмежаванняў прапанаваныя тэлеканалы не адрозніваюцца ад каналаў, якія можна паглядзець у кабельных сетках.

Таму «Вараг» заваблівае пінчукоў «клубнічкай».

Усяго за 3 тысячы рублёў на месяц можна глядзець спецыяльны «Начны канал» з «якаснымі праграмамі для дарослай аўдыторыі».

Пінскія кабельныя аператары таксама спрабавалі паказваць эратычныя тэлеканалы. Аднак некалькі годаў таму на «патрабаванне грамадскасці» такія каналы былі адключаныя.

Еўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0