«Гэта быў не суд, а шоў» — сказалі жанчыны, якія прыехалі з усёй Беларусі падтрымаць Галіну Юбко.

Мінскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуд суда Савецкага раёну ў дачыненні да рэдакцыі газеты «Советская Белорусия» ад 16 чэрвеня 2009 году. Нагадаем, што 18 лютага 2009 г. у «СБ» быў надрукаваны артыкул Віктара Панамарова, прысвечаны групе жанчынаў — сваячак асуджаных, а таксама нязгодных з рашэннямі судоў.

Адна з іх, Галіна Юбко, звярнулася ў суд з пазовам да рэдакцыі выдання і яго аўтара, бо палічыла што аўтар артыкулу нанёс шкоду яе гонару і годнасці. Паводле яе словаў, журналіст аднабакова апісаў праблему, заявіўшы, што большасць жанчынаў усімі праўдамі і няпраўдамі намагаюцца палегчыць лёс сваякоў, асуджаных пераважна за цяжкія злачынствы — забойствы, згвалтаванні, рабаванні.

«Калі б адказчыкам быў просты грамадзянін, ці звычайная арганізацыя, а не рэдакцыя «Советской Белорусии», суд узяў бы бок Галіны Юбко, бо яна прывяла ў судзе неабвержныя факты ў падтрымку свайго пазову. А так мы яшчэ да пачатку паседжання дакладна ведалі пра вынікі суду» — кажа праваабаронца Тамара Сяргей.
Па яе словах, на сённяшнім паседжанні Галіна Пахомаўна прывяла факты грубых парушэнняў вядзення пратаколу судовага паседжання — яе пытанні і адказы на паседжанні 16 чэрвеня былі скажоныя, а некаторыя ўвогуле зніклі. Сённяшні вырак прысутныя ў залі жанчыны сустрэлі іранічнымі апладысментамі. «Гэта быў не суд, а шоў» — сказалі жанчыны. Падтрымаць Галіну Юбко прыйшло каля дваццаці чалавек, у тым ліку былі прадстаўнікі групы з Бабруйску, Наваполацку, з Брэстчыны.

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0