31 ліпеня 1949 года на сходзе беларускіх дзеячоў у Нью‑Ёрку, на кватэры Янкі Станкевіча, было створана Беларуска‑Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА).

Арганізацыя, што з цягам часу стала адной з найгалоўных беларускіх арганізацый у Паўночнай Амерыцы.

У ліпені 1950 г. арганізацыя была зарэгістрававаная ўладамі штату Нью‑Ёрк. У склад першай Галоўнай управы ўваходзілі: Мікола Гарошка (старшыня), Янка Станкевіч і Мікола Дарашэвіч (намеснікі), Уладзімір Машанскі, Янка Ніхаёнак, Міхась Тулейка.

Старшынямі БАЗА таксама былі: Франц Кушаль, Міхась Тулейка, Мікола Кунцэвіч, Кастусь Мерляк, Станіслаў Станкевіч, зноў Мікола Гарошка, Расціслаў Гарошка. Найдаўжэй пасаду кіраўніка арганізацыі займаў Антон Шукелойць, з 1975 па 2007 гады.

У чэрвені 2007 г. кіраўніком БАЗА быў абраны Вячка Станкевіч (сын Янкі Станкевіча), які выйграў выбары ў Шукелойця з розніцай у два галасы (19:17).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?