Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, якой па‑ранейшаму забаронены ўезд у краіны Еўрасаюза, ездзіла па мясцінах свайго юнацтва — пабывала ў Калінінградзе.

Нагадаем, што Лідзія Міхайлаўна скончыла юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага універсітэта. У гэтым горадзе ў яе засталося шмат сяброў, былых сакурснікаў, і яна, калі прадстаўляецца магчымасць, з вялікім задавальненнем ездзіць туды.

Другую частку адпачынку Лідзія Ярмошына правяла ў Мінску, піша газета «Тут і цяпер».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0