Уладзімір Макей звярнуў увагу, што НАТА шчыльна наблізілася да беларускіх межаў, пры гэтым ваенная актыўнасць альянсу і колькасць ваенных вучэнняў значна павялічыліся.

«Тое, аб чым заявіў Аляксандр Лукашэнка, што мы разглядаем магчымасць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі, ‒ гэта адзін з магчымых адказаў на магчымыя будучыя дзеянні з боку Паўночнаатлантычнага альянсу на тэрыторыі Польшчы», — сказаў Макей.

Чыноўнік таксама адзначыў, што колькасць вайскоўцаў ЗША і НАТА, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, узрастае. Ён сказаў, што тое, што адбываецца ва Украіне, выкарыстоўваецца кіраўніцтвам Паўночнаатлантычнага альянсу для нарошчвання магчымасцяў у рэгіёне.

Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая

Расійскія ядзерныя бамбардзіроўшчыкі заляцелі ў Беларусь. Эксперт Алесін: «Гэта намёк для Польшчы» 

CNN паведамляе пра падрыхтоўку Расіі да выпрабаванняў ракет «Буревестник»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0