Алаізія Вёргетэр і Таццяна Брэдзелева. Фота: Facebook 

Алаізія Вёргетэр і Таццяна Брэдзелева. Фота: Facebook 

Дыпламат напісала, што не можа ў трэцюю нядзелю Адвэнту быць са сваёй сям'ёй, аднак пабачылася з Таццянай, якую называе часткай сваёй «глабальнай сям'і». Яна таксама распавяла гісторыю сваёй беларускай сяброўкі.

Паводле яе слоў, калі адбыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС, Таццяна Брэдзелева жыла ў Бабруйску, а яе муж Алег быў адным з тых, хто тушыў станцыю і атрымаў асабліва вялікую дозу радыяцыі. Пасол паведаміла, што ў 1990 годзе традыцыйны для Аўстрыі Калядны дабрачынны тэлемарафон «Святло ў цемры» быў прысвечаны пацярпелым ад катастрофы на ЧАЭС беларускім дзецям.

Яна напісала, што хацела б падзякаваць мужу Таццяны за тое, што разам з іншымі рызыкаваў жыццём для зніжэння небяспекі апраменьвання для беларускіх, а таксама і аўстрыйскіх сем'яў, але гэта ўжо немагчыма.

«Таму я абдымаю Таццяну», — напісала яна.

«Чалавечнасць не ведае дзяржаўных межаў. Я рада і шчаслівая, што на наступным тыдні змагу адзначаць Каляды ў сябе дома. І я не стамлюся расказваць маёй сям'і пра людзей з Беларусі», — дадала пасол.

Аб затрыманні Мікалая Брэдзелева, прэс-сакратара кампаніі А1, стала вядома 10 снежня. «Пакаяннае» відэа з ім з'явілася ў праўладных Telegram-каналах. Там жа пісалі пра тое, што Брэдзелеў нібыта «зліваў» закрытую інфармацыю пра кліентаў кампаніі. У пасольстве Аўстрыі ў Беларусі выказалі пратэст супраць затрымання, у кампаніі A1 Telekom Austria паабяцалі скарыстацца ўсімі магчымымі юрыдычнымі і дыпламатычнымі спосабамі для абароны супрацоўніка. Пазней стала вядома, што аператар праводзіць расследаванне таго, што адбылося. Сярод іншага паведамлялася, што Брэдзелеў не меў доступу да даных кліентаў.

На днях з'явілася інфармацыя, што кандыдатура Алаізіі Вёргетэр прапануецца на пасаду сталага прадстаўніка Аўстрыі пры Радзе Еўропы ў Страсбургу, а на яе месца ў Мінск рэкамендаваны Рональд Штурм, які доўгі час працаваў паслом Аўстрыі ў Лівіі.

Маці затрыманага прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева: «Мне пішуць шмат словаў падтрымкі»

Прапаганда накінулася на А1 і заклікае нацыяналізаваць кампанію. Наколькі гэта магчыма?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0