Сем месяцаў хлопца ўтрымлівалі ў СІЗА па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыяпаведамленні ў тэлеграм-канале «АГСБ».

Але канчатковае абвінавачванне Ягору выставілі зусім па іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі), паведамляюць праваабаронцы.

Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення. 

Справу палітвязня разглядае суддзя Сяргей Хрыпач. Па хадайніцтве пракурора суд адразу зрабілі закрытым. Прычыны — «выключэнне распаўсюджвання экстрэмісцкай прадукцыі» і «абарона спецыяліста Князева» [хто гэта, невядома].

Хутка пачнуць судзіць расіяніна Дуднікава, яго пры затрыманні моцна збілі. Хлопцу пагражае да 12 год калоніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0