Чарговай ахвярай агню стаў мікрааўтобус «Фольксваген», які згарэў сёння ўночы на вуліцы Пляханава.

 28 ліпеня, вул. Гарадзецкая. Фота Onliner.by

28 ліпеня, вул. Гарадзецкая. Фота Onliner.by

 30 ліпеня, зав. Клумава. Фота Сяргея Ісмуліна, TUT.BY

30 ліпеня, зав. Клумава. Фота Сяргея Ісмуліна, TUT.BY

 31 ліпеня, вул. Пляханава. Фота Onliner.by

31 ліпеня, вул. Пляханава. Фота Onliner.by

За апошнія чатыры дні ў Мінску згарэлі чатыры аўтамабілі. Першае здарэнне адбылася 28 ліпеня ва Уруччы, на вуліцы Гарадзецкай. Тады ўночы адначасова згарэлі два легкавіка, прыпаркаваных побач — «Mazda CX7» і «Hyundai Terracan». Па дадзеным факце РУУС Першамайскага раёну ладзіць праверку. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэння стала ўзгаранне рухавіка аднаго з аўтамабіляў. Па словах жа некаторых відавочцаў, гарэць пачало паміж легкавікамі.

Наступны падобны інцыдэнт здарыўся 30 ліпеня а 2-й ночы ў завулку Клумава — загарэўся легкавік «Рэно». Справай займаецца Партызанскі РУУС. Адзін з відавочцаў пажару паведаміў парталу TUT.BY, што капот «Рэно» гарэў нібы абліты бензінам.

А сёння ўночы згарэў мікрааўтобус «Фольксваген». Здарылася гэта на вуліцы Пляханава. На форуме Онлайнера паведамляецца пра словы відавочцаў, што нібыта падпал здзейснілі невядомыя. У Ленінскім РУУС «Нашай Ніве» пацвердзілі інфармацыю пра пажар, зазначыўшы, што да іх паступіла заява ўладальніка аўто, аднак падрабязнасці здарэння не паведамілі.

Сямён Печанко

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0