У Гомелі 11-гадоваму хлопчыку петарда трапіла за каўнер курткі
Кампанія хлопцаў сабралася падрываць петарды, якія аднаму з школьнікаў падарыў 17-гадовы брат, як паведамляе міліцыя.
І ўжо перад тым, як разыходзіцца, адзін з падлеткаў зноў запаліў петарду і кінуў яе ў бок прыяцеля. Петарда трапіла за каўнер курткі і выбухнула.
Хлопец патэлефанаваў бацькам, яго завезлі ў бальніцу. Хлопчык атрымаў тэрмічны апёк правай бакавой паверхні шыі. Пасля яго адпусцілі дадому.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ