Прагноз надвор’я ў Беларусі на 1—3 жніўня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 1 жніўня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі па Гомельскай, Магілёўскай, усходзе Мінскай і Віцебскай абласцей кароткачасовыя дажджы, навальніцы, днём пераважна без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—15°C, па паўднёвым усходзе да плюс 18°C, днём плюс 20—26°C.

У Мінску 1 жніўня пераменная воблачнасць. У пачатку ночы невялікі кароткачасовы дождж, магчыма навальніца, днём без ападкаў. Вецер паўночна‑заходні 3—8 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 11—13°C, днём плюс 21—23°C.

У наступныя двое сутак, 2—3 жніўня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 2 жніўня пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°C, днём плюс 22—27°C, у Брэсцкай вобласці да плюс 29°C.

3 жніўня ноччу пераважна без ападкаў, толькі ў Брэсцкай вобласці магчымы кароткачасовы дождж. Днём месцамі, пераважна па паўднёвым захадзе, кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10—16°C,

днём плюс 23—29°C, па паўднёвым захадзе ноччу плюс 17—18°C, днём плюс 30—33°C.

У Мінску 2 жніўня пераменная воблачнасць. Без ападкаў, ноччу і раніцай слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°C, днём плюс 24—26°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0