Цікавы эксперымент пачынаецца ў Таліне. Парамедыкі будуць патруляваць Стары горад ды іншыя цяжкадаступныя для аўтатранспарту раёны сталіцы на роварах.

Праўда, толькі ў жніўні і верасні, і толькі ў некаторыя дні.

Мэта праекту—аптымізаваць абслугоўванне талінцаў ды турыстаў.

Так, толькі ў Старым горадзе жыве 45 тысячаў чалавек і яго наведваюць яго каля мільёну турыстаў у год. Па словах галоўнага ўрача талінскай хуткай дапамогі, бліжэйшы апорны медыцынскі пункт знаходзіцца далёка ад Старога гораду, а аўтамабілем праяжджаць старадаўнія вузкія вуліцы таксама не зручна. Да таго ж, абсалютная большасць выклікаў не патрабуе далейшай транспартацыі ў бальніцу.

Цягам эксперыменту парамедыкі будуць атрымліваць сігналы выкліку паралельна з брыгадамі хуткай дапамогі. Іхняя задача—ацаніць сітуацыю: ці ёсць неабходнасць прыбыцця брыгады на месца, а таксама аказанне першай медычнай дапамогі ў рамках сваіх магчымасцяў.

Па сканчэнні эксперыменту будзе разгледжана пытанне аб стварэнні асобнага велапатруля ў якасці асобнага падраздзялення хуткай дапамогі.

novosti.err.ee

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0