Праязныя білеты на паўмесяца на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ўводзяцца ў Мінску з 1 жніўня.

Рашэннем Мінгарвыканкама ўстаноўлена цана праязных білетаў на паўмесяца ў памеры:

Br 12 460 — на адзін від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро);

Br 16 620 — на аўтобус‑экспрэс;

Br 16 620 — на два віды транспарту (аўтобус‑тралейбус, аўтобус‑трамвай, трамвай‑тралейбус, аўтобус‑метро, тралейбус‑метро, трамвай‑метро);

Br 19 820 — на тры віды транспарту (аўтобус‑тралейбус‑трамвай, аўтобус‑тралейбус‑метро, аўтобус‑трамвай‑метро, трамвай‑тралейбус‑метро);

Br 22 430 — на чатыры віды транспарту (аўтобус‑тралейбус‑трамвай‑метро).

У агенцтве растлумачылі, што праязныя на паўмесяца будуць дзейнічаць з 1 чысла і адпаведна з 16 чысла кожнага месяца. Новыя праязныя дакументы паступілі ўжо ў продаж.

Як паведамлялася БЕЛТА раней са спасылкай на прэс‑службу Міністэрства эканомікі, кошт праязных дакументаў зацвярджаецца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку вызначэння кошту праязных білетаў шматразовага карыстання ў гарадскім транспарце агульнага карыстання і аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін. Яна зацверджана пастановай Міністэрства эканомікі і Міністэрства транспарту і камунікацый ад 16 лютага 2005 года нумар 28/12. Пры гэтым парадак вызначэння кошту праязнога білета на паўмесяца інструкцыяй не прадугледжваўся. У мэтах паляпшэння якасці і культуры абслугоўвання насельніцтва, а таксама ў сувязі са зваротамі арганізацый і грамадзян аб увядзенні праязных на паўмесяца Мінэканомікі і Мінтрас унеслі адпаведныя змяненні і дапаўненні ў дзеючую пастанову.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0