Сацыялагічны цэнтр «Зеркало‑инфо» даведаўся ў нашых грамадзян, у якой ступені яны давяраюць людзям, што прадстаўляюць тыя ці іншыя арганізацыі і структуры.

Традыцыйна лідзіруе ў рэйтынгу даверу грамадства царква — ёй часткова ці цалкам давяраюць 73% беларусаў. Далей ідуць армія69%,

суды і міліцыя — па 60%, дзяржаўныя СМІ59%, недзяржаўныя57%, урад55% (пазіцыі «прэзідэнт» асобна няма), мясцовыя органы ўлады51%, ААН44%, Нацыянальны сход42%, апазіцыя40%, АБСЕ39%, традыцыйныя прафсаюзы — 35%.

Самы высокі адмоўны рэйтынг (адказ «не давяраю зусім») у апазіцыі і мясцовых органаў улады — па 34%,

а таксама прафсаюзаў35%.

Самы нізкі — у ААН і АБСЕ — адпаведна 9% і 11%. Дарэчы, праз невялікую абазнанасць беларусаў пра дзейнасць гэтых міжнародных структур яны ў лідэрах па «Цяжка адказаць» — 47% і 50%. Далей ідуць прафсаюзы — 30%, парламент — 29% і апазіцыя — 26%.

Апазіцыя стала аўтсайдэрам па індэксе даверу, які вылічваецца розніцай паміж «цалкам» станоўчымі і адмоўнымі ацэнкамі рэспандэнтаў. Яе вынік - мінус 28, у прафсаюзаў - мінус 26, мясцовыя органы ўлады – мінус 22, парламент - мінус 19, дзяржаўныя СМІ – мінус 13, міліцыя – мінус 12, суды і ўрад – мінус 9, недзяржаўныя СМІ – мінус 8.

У «плюсах» царква – 24, армія – 14, ААН – 8 і АБСЕ – 3.

Паводле Мы і Зеркало-ИНФО

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0